Пачынаў займацца футболам ва Украіне, потым услед за бацькамі пераехаў у Латвію. Гуляў у розных клубах, пераважна ў Латвіі. У 2009—2010 выступаў у Беларусі за «Віцебск». У сакавіку 2013 года перайшоў у гродзенскі «Нёман»[3], але ўжо ў чэрвені пакінуў Гродна, так і не згуляўшы ніводнага матча[4]. У хуткім часе перайшоў у фінскі клуб «Каяані».
У пачатку 2015 года вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком клуба Першай лігі «Карамба/Дынама», які на наступны год выйшаў у Вышэйшую лігу і змяніў назву на «Рыга». Пасля сезона 2015 завяршыў кар’еру.