У 1972 годзе пасля Грамадзянскай вайны ў Нігерыі за аддзяленне дзяржавы Біяфра заліў быў пераназваны ўрадам Нігерыі ў заліў Боні (па назве размешчанага на ўзбярэжжа заліва горада Боні) з мэтай ліквідаваць сепаратысцкі тапонім. У беларускай геаграфіі працягвае выкарыстоўвацца назва Біяфра.