Бітва за Ленінград — 900-дзённая бітва паміж СССР і Германіяй за авалоданне Ленінградам (сучасны Санкт-Пецярбург). Падзеі суправаджаліся блакадай горада нямецкімі войскамі.
Перадгісторыя
Ленінград быў найважнейшым прамысловым, навуковым і культурным цэнтрам СССР пасля Масквы, найбуйнейшым марскім і рачным портам. На яго захоп нямецкае камандаванне накіравала войскі групы армій «Поўнач» на чале з фон Леебам.
З пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў Ленінградскай вобласці ўвялі ваеннае становішча. Ленінградская ваенная акруга была ператворана ў Паўночны фронт, які ў далейшым быў падзелены на Ленінградскі і Карэльскі. З мора Ленінград прыкрываў Кранштат, адна з баз Балтыйскага флоту.
Ход бітвы
Непасрэдна абарона горада пачалася 10 чэрвеня 1941 года, калі немцы ўвайшлі на тэрыторыю вобласці. У баях за Ленінград з савецкага боку ўдзельнічалі войскі Паўночнага, Паўночна-Заходняга, Ленінградскага, Волхаўскага, Карэльскага і 2-га Прыбалтыйскага франтоў, Балтыйскі флот, Ладажская і Анежская ваенныя флатыліі, злучэнні авіяцыі далёкага дзеяння і войскі СПА. Сілы былі сканцэнтраваны немалыя, але магчымасці групы арміі «Поўнач» пераўзыходзілі сілы савецкай групоўкі па пяхоце ў 2,4 разы, па гарматам — у 4, мінамётам — у 5,8, танкам — у 1,2, вялікая перавага была па самалётах. Карыстаючыся перавагай сіл, немцы рухаліся наперад да Ленінграда і імкнуліся ўсімі сіламі захапіць яго, каб пасля накіравацца з поўначы на Маскву.
Аднак захапіць Ленінград адразу не атрымалася, чаму перашкаджалі ўпарты супраціў абаронцаў і неабходнасць сканцэнтраваць асноўныя сілы на маскоўскім напрамку. Тым не менш, Ленінград быў акружаны, ён падвяргаўся шматгадзінным абстрэлам з артылерыйскіх гармат і бамбёжкам з самалётаў. Горад звязваўся з краінай толькі праз воды Ладажскага возера. З захопам Ціхвіна немцы здолелі перарэзаць адзіную савецкую чыгунку, што падыходзіла да Ладагі. Такім чынам, Ленінград быў абсалютна адрэзаны ад краіны, існавала толькі паветраная сувязь. У канцы лістапада 1941 года, калі Масква была ўжо па-за небяспекай, савецкія войскі адваявалі Ціхвін.
Да 1943 года Ленінград быў звязаны з краінай праз Ладажскае возера ў асноўным па лёдзе, але калі яго таўшчыня станавілася менш 20 см, лёд у асобных месцах не вытрымліваў вагі грузавых аўтамашыных, многія з іх танулі. Машыны вазілі прадукты харчавання, боепрыпасы і забіралі знясіленых жыхароў горада. Войскі Ленінградскага (камандуючы фронтам генерал-лейтэнант Л. Говараў) і Волхаўскага франтоў (камандуючы генерал арміі К. Мерацкоў) пачалі выконваць аперацыю «Іскра» па прарыву блакады. Дзеянні франтоў каардынаваў Г. Жукаў. 12 студзеня арміі двух франтоў перайшлі ў наступленне і да зыходу дня прасунуліся на 3 км насустрач адзін аднаму. У гэты ж дзень быў вызвалены Шлісельбург і ачышчана ад праціўніка ўсё паўднёвае ўзбярэжжа Ладажскага возера. Прабіты ўздоўж берага калідор шырынёй 8—11 км аднавіў сухапутную сувязь Ленінграда з краінай. Гэты калідор ленінградцы назвалі «дарогай жыцця». 18 студзеня войскі Ленінградскага і Волхаўскага франтоў злучыліся ў раёне рабочых пасёлкаў №1 і №5.
Вынікі
Блакада Ленінграда была прарваная. Паміж Ладажскім возерам і лініяй фронту праз калідор на працягу 17 сутак былі пракладзены чыгуначныя і аўтамабільная дарогі.
Канчатковы поспех пад Ленінградам быў дасягнуты ўлетку 1944 года, калі савецкія войскі разгарнулі наступленне па ўсіх франтах.
Літаратура