Бэз[1] (Syringa) — род кустоў, які належыць сямейству маслінавыя (Oleaceae). Род уключае каля дзесяці відаў, распаўсюджаных у дзікім стане ў Паўднёва-Усходняй Еўропе (Венгрыя, Балканы) і ў Азіі, пераважна ў Кітаі.
Адзінага меркавання аб класіфікацыі роду Syringa пакуль не існуе. Па дадзеных розных крыніц, род уключае ад 22 да 36 відаў. Амаль усе яны ў натуральных умовах растуць у горных раёнах розных рэгіёнаў Еўразіі. Многія віды здаўна ўжываюцца ў азеляненні, аднак найбольшай папулярнасцю карыстаюцца сарты, атрыманыя на іх аснове. Сусветны сартымент гэтай культуры налічвае больш за 2300 апісаных сартоў, пры гэтым дзве траціны з іх атрыманы з удзелам бэзу звычайнага. Сарты адрозніваюцца па афарбоўцы, форме і памеры кветак, тэрмінах цвіцення, вышыні і габітусу кустоў і г. д.[2]
У International Register and Checklist of Cultivar Names in the Genus Syringa L. сарты апісваюцца з указаннем формы кветкі — просты (S), махрысты (D) і кода афарбоўкі: белая (I), фіялетавая (II), блакітнаватая (III), бэзавая (IV), ружаватая (V), мажэнтавая (VI), пурпурная (VII), складаная ці пераходная (VIII)[3].
Віды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі