Будынак гарадской думы — будынак у Гомелі, размешчаны па адрасе вул. Савецкая, 1.
Гісторыя
Пабудаваны ў 1889 годзе (арх. Я. Торлін) з цэглы. На першым паверсе размяшчаліся крамы, а на другім — гарадская дума і гарадская ўправа. Пасля рэвалюцыі ў будынку размяшчалася рэдакцыя газеты «Гомельская праўда». З 1921 года ў будынку знаходзяцца два цэхі фабрыкі «Палесдрук». У 1970 годзе на будынку ўсталявана мемарыяльная дошка ў гонар Ц. С. Барадзіна. У 2017 годзе на будынку ўсталяваны мемарыяльныя дошкі ў гонар поўнага кавалера ордэна Славы В. Д. Вятошкіна і Героя Савецкага Саюза Ц. С. Барадзіна, якія некалі працавалі тут на фабрыцы «Палесдрук»[1].
Архітэктура
Прамавугольны ў плане 3-павярховы будынак (3-і паверх надбудаваны ў 1935 годзе), вокны 2-га і 3-га паверхаў аформлены ліштвамі і завершаны франтончыкамі. Цэнтральная частка будынка вылучана лапаткамі. Паверхі аддзеляны цагляным зубчатым поясам і квадратнымі філёнгамі. Вуглы апрацаваны руставанымі лапаткамі. У дэкаратыўным афармленні будынка праявіліся рысы эклектызму.
Галерэя
- Гістарычныя выявы першай паловы ХХ ст.
-
-
-
Ад Саборнай плошчы і Саборнага спуску (справа).
-
Ад Саборнай плошчы і Саборнага спуску (справа).
-
З боку гандлёвых радоў (справа)
-
-
Ад рога Савецкай і Працоўнай
Крыніцы
Літаратура
- Гомель. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1991. — 528 с. — ISBN 5-85700-054-8.
Спасылкі
|
---|
Вуліцы, плошчы і бульвары | |
---|
Палацы і сядзібы | |
---|
Грамадскія будынкі і збудаванні | |
---|
Музеі | |
---|
Помнікі (укр.) (бел. і мемарыялы | |
---|
Манастыры, саборы і храмы | |
---|
Тэатры | |
---|
Сады і паркі | |
---|