Будаўніцтва Свята-Мікалаеўскай царквы Горы-Горацкага земляробчага інстытута пачалося 1 жніўня 1849 г. Падмурак закладваўся пад назіраннем архітэктара Маркава, цераз год яго змяніў архітэктар Бонч-Бруевіч, а затым за будаўніцтвам назіраў інжынер Іван Осіпаў з Віцебскай палаты дзяржаўнай маёмасці. Непасрэдна будаўніцтвам займаўся архітэктар А. Кампіёні. Пры мураванні сцен кожная цагліна змачвалася, а кожны рад мура залівалі вапнавым растворам, звонку вапнавыя швы заглыбляліся для лепшай звязкі тынку з цэглай. Цэглу спецыяльнага абпалу рабілі на цагляным заводзе ў фальварку Іванова. Было зроблена 6 драўляных крыжоў, якія абабілі жалезам і заказана 6 званоў ад 1 да 45 пудоў. Драўлянны іканастас, прастольнік і 2 клірасы паставіў маскоўскі купец І. Котаў. 17 ікон для іканастаса браўся напісаць вучань Санкт-Пецярбургскай Акадэміі мастацтваўВасіль Феклістаў. Звонку царква была патынкавана растворам пяску з вапнай[1].
Цяпер бібліятэка ўяўляе сабой двухпавярховы мураваны будынак складанай у плане формы. Плоскія сцены фасадаўчлянёны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі без ліштваў[2].