Будынак Руска-Азіяцкага банка (Гомель)

даходны дом
Будынак Руска-Азіяцкага банка
52°25′37″ пн. ш. 31°00′51″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль неакласіцызм
Архітэктар Оскар Рудольфавіч Мунц
Будаўніцтва 19101912 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000073 шыфр 313Г000073
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будына́к Ру́ска-Азія́цкага ба́нка — помнік грамадзянскай архітэктуры неакласіцызму ў Гомелі. Пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя паводле праекта Оскара Мунца. Месціцца на рагу вуліц Савецкай і Ланге.

Гісторыя

У 1903 годзе ў Гомелі было адкрытае камісіянерства Паўночнага банка[ru], якое цераз год было пераўтворанае ў аддзяленне. 30 ліпеня 1910 года праз зліванне Паўночнага і Руска-Кітайскага[ru] банкаў быў створаны Руска-Азіяцкі банк. У 1910—1912 гадах для Гомельскага аддзялення Руска-Азіяцкага банка на рагу вуліц Румянцаўскай і Барона Нолькена (цяпер — Савецкая і Ланге) быў узведзены будынак паводле праекта пецярбуржскага архітэктара Оскара Мунца[1].

На падставе Дэкрэта УЦВК ад 14 снежня 1917 года Руска-Азіяцкі банк быў нацыяналізаваны. Пасля нацыяналізацыі ў банку ў розныя гады дзейнічалі розныя банкаўскія ўстановы. Захаванне функцыі спрыяла захаванню нязменнасці архітэктурнага аблічча. Цяпер у гэтым будынку месціцца Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці[2].

Архітэктура

Былое аддзяленне Руска-Азіяцкага банка ўяўляе сабой двухпавярховы Г-падобны ў плане мураваны будынак. Вуглавая частка скругленая, вылучана цыліндрычнай вежай з купалам[3], якія з’яўляюцца як бы своеасаблівай візітнай карткай банка[4]. Фасады падзелены карнізным поясам на два ярусы, ніжні апрацаваны рустам. На плоскасці сцен — тонкія ліштвы, маскароны, гірлянды[3], пад карнізам быў надпіс «Руска-Азіяцкі банк». На вежы, абапал ад круглага акна алегарычныя выявы бога-заступніка гандлю Меркурыя і жаночай фігуры[4] ў антычным адзенні. Унутраная планіроўка першага паверха анфіладная, другога — калідорная[3].

Галерэя

Зноскі

  1. История создания Гомельского отделения Русско-Азиатского банка(недаступная спасылка). Краязаўчы сайт Гомеля i Гомельшчыны (9 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2019. Праверана 22 студзеня 2019.
  2. Главное управление Национального банка Республики Беларусь по Гомельской области. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Праверана 22 студзеня 2019.
  3. а б в Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
  4. а б К 65-летию со дня смерти архитектора О. Р. Мунца

Літаратура

Спасылкі