Планіроўкакалідорная. Галоўны вестыбюль у цэнтральным аб’ёме. 2 лесвіцы злучаюць яго з бакавымі крыламі, 2-і паверх цэнтральнага аб’ёму займае двухсветлавая зала пасяджэнняў, якая перакрыта купалам з ляпным дэкорам. Сцены залы крапаваны здвоенымі пілястрамі і калонамі.
У 1988 г. да дваравога фасада прыбудавана 6-павярховае прамавугольнае ў плане крыло (архіт. Л. Пагарэлаў), што надало будынку П-падобную ў плане канфігурацыю.