Будапешцкі ўніверсітэт Корвіна — венгерская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Будапешт. Названа ў гонар караля Мацьяша I Корвіна.
Агульная характарыстыка
Гэта даследчы ўніверсітэт, арыентаваны на навуку і адукацыю. У цяперашні час ва ўніверсітэце навучаецца каля 11 500 студэнтаў, якія засвойваюць адукацыйныя праграмы ў галіне дзелавога адміністравання, эканомікі і сацыяльных навук у Будапешце і Секешфехервары з 1948 года.
Універсітэт навучае студэнтаў на шасці факультэтах і іншых структурных падраздзяленнях, якія навучаюць бакалаўраў, магістраў і дактарантаў па спецыяльнасцях, якія выкладаюцца на венгерскай, англійскай, французскай і нямецкай мовах.
Універсітэт быў уключаны ў топ-50 у рэйтынгу еўрапейскіх ВНУ Financial Times. Многія міністры і прэм’ер-міністры Венгрыі вучыліся ў гэтай ВНУ.
Структура
- Інстытут эканомікі бізнесу
- Інстытут камунікацый і сацыялогіі
- Інстытут развіцця прадпрыемстваў
- Інстытут эканомікі і публічнай палітыкі
- Інстытут эканомікі
- Інстытут фінансаў, уліку і бізнес-права
- Інстытут інфармацыйных тэхналогій
- Інстытут міжнародных, палітычных і рэгіянальных навук
- Інстытут маркетынгу
- Інстытут менеджменту
- Інстытут матэматыкі і статыстычнага мадэлявання
Зноскі
Спасылкі
Вышэйшыя навучальныя ўстановы Венгрыі |
---|
Дзяржаўныя | | |
---|
Рэлігійныя | |
---|
Прыватныя | |
---|
За мяжой | |
---|