Брунецкая аперацыя |
---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Іспаніі |
Карта аперацыі. |
Дата |
з 5 па 27 ліпеня 1937 |
Месца |
Брунетэ, Іспанія |
Вынік |
- • Франкісты вярнулі кантроль над Брунетэ.
- • Рэспубліканцы прадухілілі наступленні праціўніка на іншых участках фронту.
|
Праціўнікі |
|
Камандуючыя |
|
Сілы бакоў |
80 000 пяхоты 150 самалётаў
|
65 000 пяхоты 105 самалётаў
| |
Страты |
25 000 забітых і параненых 60—100 самалётаў
|
13 000 забітых і параненых 23—25 самалётаў
| |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бітвы і аперацыі грамадзянскай вайны ў Іспаніі |
---|
|
Брунецкая аперацыя — наступальная аперацыя рэспубліканскай арміі падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі.
Прадмовы
У чэрвені 1937 года нацыяналісты авалодалі горадам Більбаа і актыўна развівалі сваё прасоўванне ў Паўночнай Іспаніі. Паралельна з гэтым парты, што знаходзіліся пад кантролем Рэспублікі, былі ўзяты ў блакаду франкісцкім флотам. Дадзены момант прывёў да значнага скарачэння ваеннай дапамогі з СССР. Меркавалася пачаць забеспячэнне праз французскую мяжу, але для гэтага неабходна было пераканаць афіцыйны Парыж у дзеяздольнасці рэспубліканскага ўрада, правёўшы паспяховую ваенную аперацыю.
План
Камандаванне Рэспублікі разлічвала аслабіць націск праціўніка на Паўночным фронце і сарваць будучае наступленне ў Паўднёвай Іспаніі. Рэспубліканцы намячалі нанесці 2 сустрэчных удары ў агульным кірунку на Брунетэ — важны вузел камунікацый у тыле франкістаў. Галоўны ўдар сіламі 2 карпусоў з раёна на паўночны захад ад Мадрыда, дапаможны — з раёна на паўднёвы ўсход ад Мадрыда ў напрамку Навалькарнера. Меркавалася акружыць і разграміць Мадрыдскі корпуса нацыяналістаў.
Баявыя дзеянні
Баявыя дзеянні пачаліся наступленнем на дапаможным кірунку. Прасунуўшыся на 3 км, рэспубліканцы, аднак, былі спынены моцнымі контратакамі франкістаў. На кірунку галоўнага ўдару іх войскі, засяродзіўшы на ўчастку шырынёй 12 км 6 пяхотных дывізій, каля 100 гармат, 80 танкаў і 30 бронемашын, у ноч на 6 ліпеня перайшлі ў наступленне і на працягу першых гадзін прарвалі абарону нацыяналістаў. Развіваючы прарыў, пяхота і танкі рэспубліканцаў да зыходу 6 ліпеня авалодалі Брунетэ. Поспех наступлення шмат у чым быў вызначаны высокімі маральна-палітычнымі якасцямі рэспубліканскіх войскаў і замежных інтэрбрыгад, якія дзейнічалі ў іх складзе.
Мяцежнікі вымушаны былі перакінуць значныя сілы з Паўночнага фронту ў раён Брунетэ, у выніку чаго прасоўванне рэспубліканскіх часцей было спынена. 24 ліпеня франкісты нанеслі моцны контрудар у напрамку горада, прымусіўшы рэспубліканцаў адысці ў паўночным кірунку і перайсці да абароны.
Вынікі
Рэспубліканскаму камандаванню не ўдалося дасягнуць канчатковай мэты. Для вырашэння пастаўленай задачы наяўных сіл і сродкаў было недастаткова. Былі дапушчаны пралікі ў арганізацыі аперацыі. У склад ударнай групоўкі не было выдзелена неабходных сіл для развіцця тактычнага поспеху ў аператыўны. Тым не менш Брунецкая аперацыя сарвала планы мяцежнікаў адносна тэрмінаў ліквідацыі Паўночнага фронту, яны таксама былі вымушаныя адмовіцца ад наступлення на паўднёвым фронце — у Эстрэмадуры.
Літаратура
- Серебряков А. Г. Брунетская операция республиканской армии Испании (Оперативно-тактический очерк). - М.: Воениздат НКО СССР, 1941. - 104 с.
- Под знаменем Испанской республики.1936-1939 [Текст] : Воспоминания советских добровольцев-участников нац.-революционной войны в Испании / [Акад. наук СССР. Советский ком. ветеранов войны] ; [Под ред. Н. Н. Воронова и др.]. - Москва : Наука, 1965. - 567 с., 2 л. портр., карт. : ил., карт.; 21 см.
- Советская военная энциклопедия в 8-й томах, т. 1.