Пахаваны 61 воін і партызан, якія загінулі ў баях з нямецкімі войскамі ў 1941—1944 гадах. Сярод іх воіны, загінулыя ў ліпені 1944 года пры вызваленні раёна.
Помнік
У 1956 годзе на магіле ўсталяваны абеліск. Трохкантовы абеліск з шэрага шліфаванага граніту вышынёй 2 м, падставай 0,3×0,25×0,4 м на пастаменце вышынёй 1 м, падставай 1,2×0,4 м абкладзеным беламармуровымі плітамі. Вяршыню абеліска карануе пяціканцовая зорка на металічным стрыжні. На пліце выбіты тэкст: «Вечная слава воинам и партизанам, павшим в боях за свободу и независимость нашей Родины годы Великой Отечественной войны 1941—1945 г.г.» Магіла абнесена металічнай агароджай 3×6 м[1].
Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9