Горад
Бен-Джавад بن جواد
Бен-Джавад на карце Лівіі
|
Бен-Джавад — горад у Лівіі, муніцыпалітэт Сурт. Размешчаны на беразе заліва Сідра. Насельніцтва каля 10 тыс. чалавек.
Падчас паўстання ў Лівіі ў 2011 годзе горад 5 сакавіка быў заняты сіламі паўстанцаў[1], але ўжо 6 сакавіка яны былі выцеснены ўрадавымі войскамі[2]. 27 сакавіка пры падтрымцы з паветра міжнароднай кааліцыяй паўстанцы зноў захапілі горад, але 29 сакавіка прыхільнікі Кадафі зноў выцеснілі паўстанцаў з горада.
Зноскі