Беларускі полк «Пагоня» — былое вайсковае фарміраванне ў складзе Інтэрнацыянальнага легіёна тэрытарыяльнай абароны Украіны, створанае падчас расійска-ўкраінскай вайны 2022 года для абароны незалежнасці Украіны.
У ліпені 2023 года Беларуская служба Радыё «Свабода» паведаміла, што полк «Пагоня» спыніў існаванне[1].
Гісторыя
30 сакавіка 2022 года палітычны актывіст Вадзім Пракоп’еў паведаміў пра пачатак фарміравання Беларускага палка «Пагоня» ў складзе Інтэрнацыянальнага легіёна Узброеных сіл Украіны[2].
Полк створаны па ініцыятыве беларускіх афіцэраў. Рэкрутынгавы цэнтр палка размешчаны ў Варшаве[2].
У чэрвені 2022 года стала вядома, што першая група байцоў беларускага палка «Пагоня» падпісала кантракты з Сіламі спецыяльных аперацый Украіны[3]. У тым жа месяцы «Пагоня» стала называцца «палком спецыяльнага прызначэння»[4]. Байцоў палка трэніруе амерыканец Мэцью Паркер, адзін з інструктараў Інтэрнацыянальнага легіёна Узброеных сіл Украіны[5].
14 верасня 2022 года адзін з стваральнікаў палка і памочнік камандзіра Вадзім Пракоп’еў пакінуў полк «Пагоня»[6].
У кастрычніку 2022 года стала вядома, што каманда аэраразведкі палка «Пагоня» перайшла да палка Каліноўскага[7].
20 кастрычніка Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прызнала полк «Пагоня» «экстрэмісцкім фармаваннем»[8]. У тым самым месяцы Telegram-канал палка дадалі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў[9].
У лістападзе 2022 года байцы палка «Пагоня» разам з беларусамі, якія пастаянна пражываюць ва Украіне, заснавалі грамадскае аб’яднанне «Пагоня». Яго дырэктарам стаў кікбаксёр Віталь Гуркоў[10].
У ліпені 2023 года Беларуская служба Радыё «Свабода» паведаміла, што полк «Пагоня» спыніў існаванне[1].
Страты
26 верасня 2022 года ў баях пад Бахмутам у Данецкай вобласці загінуў беларускі баец палку «Пагоня» Аляксей Вешчавайлаў («Жнец»)[11][12].
31 ліпеня 2023 года грамадскае аб’яднанне «Пагоня» паведаміла, што ў баях загінуў яшчэ адзін беларускі добраахвотнік[13].
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
Беларусь і расійска-ўкраінская вайна |
---|
Роля і ўдзел | |
---|
Падзеі | |
---|
Фарміраванні | Праўкраінскія | |
---|
Прарасійскія | |
---|
|
---|
Іншае | |
---|