Звесткі ў артыкуле або некаторых яго раздзелах пададзены станам на 26 лістапада 2016
Вы можаце дапамагчы праекту, абнавіўшы іх і пасля прыбраўшы гэты шаблон.
Беларускі Калегіюм — форум для правядзення публічных лекцый і дыскусій, месца інтэлектуальнага і культурнага дыялогу, кантактаў і супрацоўніцтва з калегамі з сярэднееўрапейскіх і заходніх краін. Беларускі Калегіюм аб’ядноўвае навукоўцаў, журналістаў, людзей мастацтва і культуры, грамадскіх асоб[1]. Калегіюм супрацоўнічае з Польскім Інстытутам у Мінску, выкладчыцкімі асяродкамі Варшаўскага і Львоўскага ўніверсітэтаў[2].
Гісторыя
Беларускі Калегіюм быў створаны шэрагам няўрадавых беларускіх арганізацый і прыватных асоб у лістападзе 1997 года. Адукацыйная дзейнасць калегіума пачалася 1 кастрычніка 1998 года.
Еўрапеістыка (пачалася у 2015 годзе [5]). Штогадовы набор звычайна адбываецца ў верасні-кастрычніку[6].
Апроч традыцыйных кірункаў выкладання на працягу навучальнага года адбываецца шэраг семінараў, спецкурсаў майстэрняў па фатаграфіі, палітычнай тэорыі, мастацкім перакладзе, літаратурныя слэмы [7], дыскусіі[8] і інш.
Калегіюм не мае сталага памяшкання. Заняткі адбываюцца ў розных месцах, найбольш часта ў Беларускім ПЭН-цэнтры.
Прынцыпы
заходне- і сярэднееўрапейскія практыкі ў ажыццяўленні навучальнага працэсу і навуковых даследаванняў;
сучасныя еўрапейскія навучальныя тэхналогіі;
параўнальны навуковы і навучальны падыход;
крытычнае мысленне і адукацыя, заангажаваныя ў беларускую культурную традыцыю і сучасную сітуацыю;
каштоўнасці адкрытага і дэмакратычнага грамадства.
Выдавецкая дзейнасць
Беларускі Калегіюм актыўна займаецца выдавецкай дзейнасцю («ПрайдзіСвет», «Праўнік», «Макулатура» і «Паміж»)[4].