Віцебскі беларускі полк, або Беларускі полк у Віцебску — аўтаномнае беларускае ўзброенае фарміраванне, створана ў Віцебску ў 1918 годзе.
Гісторыя
Сфарміраваўся на аснове дыслакаванай у Віцебску пешай Віленскай дружыны (нейкая з 363-й, 364-й, 378-й і 385-й). Камандаваў дружынай паручнік Лапа, які ў пачатку 1918 года самавольна абвясціў мабілізацыю ў яе беларусаў. Перайменаванае ў беларускі полк падраздзяленне было добра ўзброена вінтоўкамі і кулямётамі, пакінутымі дэмабілізаванымі сібірскімі палкамі былой Рускай імператарскай арміі.
Пасля навіны пра разгон у ноч з 31 студзеня на 1 лютага 1918 года (па новым стылі) бальшавікамі ЦБВР у Мінску полк удзельнічаў у сутычцы з чырвонагвардзейцамі мясцовага ЧК на плошчы перад Мікалаеўскім саборам у Віцебску, разагнаў іх па вуліцах, на кароткі час улада ў горадзе перайшла ад Савета дэпутатаў да БВР. БВР планавала паслаць з Віцебска ў Менск дапамогу разагнанай ЦБВР. Аднак неўзабаве полк быў раззброены Чырвоным Варшаўскім дывізіёнам (Рэвалюцыйным дывізіёнам цяжкай артылерыі імя 1 студзеня), часцю чырвонай гвардыі польскіх бальшавікоў, улада ў Віцебску зноў перайшла да Савета дэпутатаў.
Зноскі
Літаратура
|
---|
Вайсковыя фармаванні | |
---|
Падзеі | |
---|
|