Беларускі конны полк |
Гады існавання |
1917-1918 |
Тып |
воінскае фарміраванне |
Дыслакацыя |
Пскоўскі павет, Краснае |
Камандзіры |
Вядомыя камандзіры |
ротмістр Р. Якубеня |
Беларускі конны полк, спачатку Беларускі ўланскі полк, таксама вядомы як полк ротмістра Якубені і Аршанскі беларускі полк — аўтаномнае беларускае ўзброеннае фарміраванне, створанае ў 1917 годзе.
Гісторыя
Створаны членам Цэнтральнай беларускай вайсковай рады паручнікам Канстанцінам Езавітавым у ваколіцах Пскова на Паўночным фронце як Беларускі ўланскі полк, ва ўмовах калі камандаванне Заходняга фронту замінала фарміраванню беларускіх часцей. Неўзабаве пераведзены ў Краснае пад Оршай і стаў называцца Беларускім конным палком.
Фактычна эскадроннага складу. Камандзір -- ротмістр Р. Якубеня.
На заклік БЦВР полк уступіў у бой з палякамі, каб не дапусціць заняцця імі Бабруйскай крэпасці з вялікімі вайсковымі складамі, але 20.1.1918 года палякі занялі Бабруйск. На пачатку лютага 1918 года спрабаваў прабіцца з-пад Оршы ў Менск на дапамогу разагнанай ў ноч 31.1/1.2 (нов.ст.) бальшавікамі ЦВБР. У лютым 1918 года ў Оршы адмовіўся падпарадкоўвацца бальшавікам і імі раззброены.
Зноскі
Літаратура
|
---|
Вайсковыя фармаванні | |
---|
Падзеі | |
---|
|