Зверху ўніз: Кара ў ніжняй частцы ствала. Ліст. Мужчынскія суквецці. Жаночыя суквецці.
Дрэва (пасля рубкі можа прымаць форму куста) вышынёй 20-25 м, часам да 30 м, з шырокакруглявай, нярэдка ніцай кронай, магутным ствалом дыяметрам да 3 м (часта ствалоў некалькі), пакрытым цёмна-шэрай карой (горкай на смак), на старых ствалах — груба-падоўжна трэснутай[4]. Маладыя парасткі аліўкава-зялёныя або чырвона-бурыя, на канцах серабрыста-пухнатыя. Больш старыя парасткі голыя, гнуткія, няломкія, бліскучыя, жаўтлява-чырвона-бурых тонаў. Ніжнія галіны часта схіляюцца да самай зямлі[4].
Пупышкіланцэтныя, чырванавата-жоўтыя, шаўкавістыя, пляскатыя, з добра прыкметнымі бакавымі кілямі, вострыя, даўжынёй 6 мм, шырынёй каля 1,5 мм, прыціснутыя да парасткаў. Пупышкавая луска адна, у выглядзе каўпачка. Лісце чарговае, вузкаланцэтнае або ланцэтнае, дробнапільчатае або цэльнакрайняе (краі не загорнуты дадолу), з завостранай верхавінай, даўжынёй 5-15 см, шырынёй 1-3 см, пры распусканні — бялёсыя, апушаныя прыціснутымі серабрыстымі валасінкамі; пазней — зверху цёмна-зялёныя, голыя, знізу серабрыстыя, апушаныя[4]. Прылістнікі дробныя, вузка-ланцэтныя, залозістыя, рана ападаюць, серабрыста-пухнатыя. Хвосцік ліста даўжынёй 0,2-1 см, з адной парай залозак каля аснавання пласцінак. Увосень лісце набывае бронзава-жоўтую афарбоўку, трымаецца на галінах доўга.
Кветкі сабраны ў друзлыя цыліндрычныя, даволі тоўстыя каташкі даўжынёй 3-5 см. Прыкветкавая луска жаўтлявая або зеленаватая, увагнутая, валасістая ля аснавання, у жаночых кветак рана ападае. Тычынак дзве, свабодных, унізе валасістых[4]; Пылавікі ярка-жоўтыя, пазней чырванаватыя; Нектарнікаў два, пярэдні і задні, часам раздвоеных. Завязь яйкападобна-канічная, тупая, голая. Слупок кароткі або вельмі кароткі, часта некалькі раздвоены; лычык жоўты, раздвоены, з даўгаватымі лопасцямі.
Плады — аднагнездавыя двухстворкавыя каробачкі даўжынёй 4-6 мм, на ножках даўжынёй да 1 мм[4].
Цвіце ў красавіку — маі адначасова з распусканнем лісця. Насенне спее ў маі — чэрвені[4].
Вярба белая натуралізаваная ў Паўночнай Амерыцы і Сярэдняй Азіі. Звычайнае дрэва Сярэдняй Расіі. Разводзіцца ў многіх месцах як культурная, часта дзічэе на месцы пасадак.
Расце на плаўнях, па берагах рэк, арыкоў, сажалак і вадаёмаў, уздоўж дарог і каля жылля ў культурнай расліны[4].
Вярба белая святлалюбная, марозаўстойлівая (зімаўстойлівая ў зоне 2 USDA), малапатрабавальная да глеб (хоць аддае перавагу вільготным), добра пераносіць гарадскія ўмовы.
У культуры даўгавечная, дажывае да 100 гадоў.
Размнажаецца насеннем. У культуры лёгка размножваецца «каламі» (тронкамі), можа ўкараняцца апалымі галінкамі. Каранёвы параснік дае рэдка.
f. argentea = f. regalis = 'Sericea' = 'Splendens' = var. sericea (англ.: silver willow) — характэрная насычаным серабрыстым колерам лісця (з абодвух бакоў).
'Britzensis' = 'Chermesina' (англ.: red osier; scarlet willow) — характэрная аранжава-чырвоным колерам маладых парасткаў зімой.
'Vitellina Pendula' — характэрная вельмі доўгімі жоўтымі парасткамі.
Хімічны склад
У кары вярбы белай знойдзена значная колькасць дубільных рэчываў (каля 12 %), флавонавыя гліказіды (каля 3 %), флаваноіды[11]
Значэнне і ўжыванне
Ядровая драўніна(руск.) (бел. рассеяна-судзінная, мяккая, лёгкая. Абалона(руск.) (бел., вузкая, белая; ядро далікатна-ружаватае ці буравата-чырвонае. Гадавыя кольцы(руск.) (бел. на папярочным і радыяльным разрэзах адрозніваюцца даволі ясна. Драўніна выкарыстоўваецца як вырабны (карыты, посуд, чаўны) і зрэдку як будаўнічы матэрыял. З лубяных валокнаў кары вырабляюць вяроўкі і ліны. Дубцы ўжываюцца для вырабу фашын(руск.) (бел. і загарадзяў.
Шырока ўжываецца ў дэкаратыўным садоўніцтве, асабліва ў кампазіцыях вялікіх паркаў і лесапаркаў, змесцаваных на берагах буйных вадаёмаў. Дэкаратыўная формай кроны, квітненнем, колерам кары парасткаў, срабрыстым апушэннем ніжняга боку лісця (што робіць дрэва вельмі эфектным пры ветраным надвор'і), ніцымі галінамі. Хуткі ўзрост дазваляе паспяхова скарыстаць вярбу белую для найхуткага азелянення і пры абсаджванні дарог.
Кара выкарыстоўваецца як дубільнік для скур і фарбавальнік для шоўку, лайкі(руск.) (бел. і воўны (афарбоўвае ў чырванавата-карычневы колер).
Адзін з найранейшых і найболей каштоўных меданосаў[12]. З вярбы пчалы бяруць нектар, кветкавы пылок і пчаліны клей. З нектару пчалы робяць да 3—4 кг мёду ў дзень (150 кг з 1 га)[13]. Мёд з вярбы залаціста-жоўтага колеру, пры крышталізацыі робіцца дробназярністым, набывае крэмавае адценне, валодае добрымі смакавымі якасцямі.
Медыцынскае выкарыстанне
У народнай медыцыне кара вярбы белай (лац.: Cortex Salicis[4]) прымяняецца перш за ўсё як супрацьліхаманкавы і звязальны сродак. Знайшла яна прымяненне і як патагонны і супрацьрэўматычны сродак (флавонавыя гліказіды, распадаюцца пад дзеяннем страўнікавага соку, вызваляюць саліцылавы спірт, які ператвараецца ў саліцылавую кіслату)[4][11].
Лекавая сыравіна
Для медыцынскага выкарыстання нарыхтоўваюць кару вярбы белай. Яе здзіраюць ранняй вясной, да цвіцення і распускання лісця, калі яна добра здымаецца. На маладых галінах праз кожныя 20-30 см робяць колцападобныя надрэзы кары. Затым іх злучаюць падоўжнымі лініямі. Пасля зняцця кары яе здрабняюць і сушаць у цёплым памяшканні з добрай вентыляцыяй.
↑ абвгдеёжзікВярба белая // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 101-103. — 592 с. — 120 000 экз.
↑Кратко о популярных сортах мёда(нявызн.)(недаступная спасылка). Пчеловодство.РУ (19 верасня 2007). Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2012. Праверана 16 кастрычніка 2010.