Пасля апылення і апладнення цвіценне заканчваецца, апалаюць пялёсткі, тычынкі, слупок з рыльцам; чашачка звычайна застаецца і ахоўвае завязь, якая развіваецца і пераўтвараецца ў плод.
Многія расліны цвітуць на працягу жыцця шматразова (полікарпічныя расліны(руск.) (бел.), адна-, двух- і некаторыя шматгадовыя (парасонавыя, пальмы, агавы) — 1 раз (монакарпічныя расліны(руск.) (бел.). У ходзе эвалюцыі ў раслін замацаваліся прыстасавальныя рэакцыі яравізацыі(руск.) (бел. і фотаперыядызму(руск.) (бел., у выніку чаго цвіценне прымяркоўваецца да найбольш спрыяльнага сезона, а таксама разнастайныя механізмы, што забяспечваюць апыленне і апладненне. У практыцы цвіценне лічыцца перыяд ад пачатку раскрыцця кветак да засыхання калякветніка.