Стала спадчынніцай свайго бацькі Рэно III Бургундскаму ў 3-гадовым узросце. Вакол патэнцыйнага тытула пфальцграфа разгарэўся сапраўдны бой. Апекуном Беатрыс і рэгентам Бургундыі стаў яе дзядзька Гільём III, граф Макона, які ў Бургундыі насіў імя Гільём IV. Жадаючы атрымаць графскі тытул, ён фактычна трымаў сваю пляменніцу пад хатнім арыштам. З іншага боку на Бургундыю прэтэндаваў герцаг Бертольд IV фон Цэрынген, бацька якога насіў тытул «рэктар Бургундыі», атрыманы ад імператара Лотара Суплінбургскага. Прэтэнзіі Бертольда IV былі падтрыманы імператарам Конрадам III і Беатрыс была вызвалена. Аднак у канчатковым выніку тытул пфальцграфа не дастаўся і Цэрынгенам. У 1156 годзе новы імператар Фрыдрых I Барбароса ажаніўся з Беатрыс, узяўшы графства Бургундыю ў якасці пасагу і далучыўшы яе такім чынам да ўладанняў Гогенштаўфенаў.
Беатрыс памерла 15 лістапада 1184 года і пахавана ў крыпце Шпаерскага сабора
(ням. Kaiser- und Mariendom zu Speyer) разам са сваёй дачкой Агнэс.