Пфальцграф Бургундыі — тытул кіраўніка сярэдневяковага графства Бургундыя (з 1366 — Франш-Кантэ), які размяшчаўся на тэрыторыі сучаснай французскай правінцыі Франш-Кантэ. Першапачаткова кіраўнік графства насіў тытул графа. Але ў 1137 г. імператар Конрад II прызначыў графа Рэно I сваім намеснікам (пфальцграфам) Бургундыі. У выніку гэты тытул замацаваўся за нашчадкамі Рэно.
1382—1383: Людовік I Мальскі (1330—1384), граф Фландрыі (Людовік II), Невера ((Людовік III)) і Рэтэля (Людовік II) з 1346, граф Бургундыі і Артуа з 1382, сын Маргарыты I
1467—1477 : Карл I Смелы (1433—1477), герцаг Бургундыі, Брабанта, Лімбурга, Люксембурга, граф Бургундыі, Артуа, Генегау, Галандыі, Зеландыі, маркграф Намюра з 1467, герцаг Гелдэрна c 1473, сын Філіпа III
1477—1482 : Марыя I (1457—1482), герцагіня Бургундыі, Брабанта, Лімбурга, Люксембурга, Гелдэрна, графіня Бургундыі, Артуа, Генегау, Галандыі, Зеландыі, маркграфіня Намюра, дачка Карла I
1598—1621 : Ізабела Клара Яўгенія (1566—1633), герцагіня Брабанта, Лімбурга, Гелдэрна і Люксембурга, графіня Бургундыі, Артуа, Генегау, маркграфіня Намюра з 1598, дачка караля Філіпа II