Барыс Саламонавіч Мейлах (26 чэрвеня (9 ліпеня) 1909, Лепель — 4 чэрвеня 1987, Ленінград) — літаратуразнавец, доктар філалагічных навук, пушкініст.
Біяграфія
У Туле скончыў сярэднюю школу. Вучыўся ва ўніверсітэце, і ўжо у 1930-х гадах стаў маладым супрацоўнікам Інстытута рускай літаратуры. У 1935 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Пушкін і рускі рамантызм», праз два гады на яе аснове выдаў грунтоўную кнігу.
Перад Вялікай Айчыннай вайной быў прызначаны выконваючым абавязкі дырэктара Інстытута рускай літаратуры. З блакаднага Ленінграда быў выпраўлены ў эвакуацыю ў Сярэднюю Азію. У Ташкенце абараніў доктарскую дысертацыю.
Навуковая дзейнасць
У 1958 годзе — манаграфія «Пушкін і яго эпоха», у 1962 годзе — «Мастацкае мысленне Пушкіна як творчы працэс», у 1969 годзе «Талент пісьменніка і праблемы творчасці». У сааўтарстве з Б. Гарадзецкім і М. Ізмайлавым падрыхтаваў важную для настаўнікаў кнігу «Пушкін. Вынікі і праблемы вывучэння» (1966).
Шырокі розгалас выклікала кніга «Сыход і смерць Льва Талстога» (1960, 2-е выданне — 1979)[3].
Зноскі