У 1945—1950 гг. трэнер Мінскага абласнога савета ФСТ «Дынама». Чэмпіён СССР па канькабежным спорце на дыстанцыях 500 м (1941, 1947), 1500 м (1948), па веласіпедным спорце ў групавой шашэйнай гонцы на 150 км (1947), у спрынтарскім мнагабор’і на трэку (1949). Пераможца і прызёр Міжнародных і ўсесаюзных спаборніцтваў[1].
Па яго ініцыятыве з 1947 г. штогод праводзіцца аднадзённая веласіпедная гонка па маршруце Мінск — Барысаў — Мінск (з 1950 года гонка на прыз імя Бальшакова)[1].
За сваю кар’еру толькі на чэмпіянатах СССР ён заваяваў 19 медалёў — два залатыя, 10 сярэбраных і сем бронзавых[2].
Загінуў падчас міжнародных спаборніцтваў у Туле ў парнай групавой гонцы на трэку ў 1950 годзе[2].
↑ абвБольшаков Борис Алексеевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 70. — 737 с.