Банк развіцця Рэспублікі Беларусь |
Тып |
дзяржаўны банк[d] |
Заснаванне |
1 жніўня 2011 |
Заснавальнікі |
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь |
Краіна |
|
Адрас |
Цэнтральны раён, прасп. Машэрава, д. 35[1] |
Ключавыя постаці |
Аляксандар Ягораў, Тацяна Сасноўская[2] |
Галіна |
Інвестыцыйны банк |
Прадукцыя |
аблігацыя |
Паслугі |
абмен валюты, банкаўскі рахунак, брокерства, грашовы перавод, пазыка, уклад[3] |
Чысты прыбытак |
▼286,198 млн рублёў (2019 год; 136,051 млн $[4]) |
Колькасць супрацоўнікаў |
838 (2020 год) |
Аўдытар |
«КПМГ» |
Матчына кампанія |
Савет міністраў Рэспублікі Беларусь |
Даччыныя кампаніі |
«Прамагралізінг», «БР-Кансалт» |
Сайт |
brrb.by |
Адкрытае акцыянернае таварыства «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» — спецыялізаваны фінансавы інстытут, створаны ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 чэрвеня 2011 года № 261. Заснавальнікамі банка выступілі Савет Міністраў і Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Банк утвораны ў форме юрыдычнай асобы і не з’яўляецца класічнай крэдытна-фінансавай арганізацыяй у вызначэнні, пастаўленым Банкаўскім кодэксам Рэспублікі Беларусь. Адпаведна, банк не адносіцца да банкаў другога ўзроўню ў традыцыйным разуменні гэтага тэрміна.
Галоўнай мэтай дзейнасці Банка развіцця з’яўляецца развіццё сістэмы фінансавання дзяржаўных праграм і рэалізацыя сацыяльна значных інвестыцыйных праектаў.
Кіраўнікі
Міжнародныя санкцыі
17 лютага 2022 года банк быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза. Санкцыі Еўрапейскага Саюза прадугледжваюць абмяжаванні на пазыкі на рынках ЕС і даступнасць крэдытаў з тэрмінам пагашэння ў больш чым 90 дзён ад еўрапейскіх контрагентаў[5].
У сакавіку 2022 года адключаны ад SWIFT[6].
У тым жа годзе банк трапіў у санкцыйныя спісы Канады, Новай Зеландыі, Швейцарыі, Украіны і Японіі[7]. У студзені 2023 года Украіна пашырыла санкцыі на «Прамагралізінг»[8].
У ліпені 2023 года Новая Зеландыя таксама далучылася да санкцый супраць Банка развіцця[9].
Спасылкі
Зноскі
|
---|
Цэнтральны банк | |
---|
Камерцыйныя банкі (дзейныя) | |
---|
Камерцыйныя банкі (закрытыя) | |
---|
Нябанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацыі | |
---|