Выхаванец мазырскага футбола, некаторы час займаўся таксама ў пастаўскай акадэміі ПМЦ. З 2015 года пачаў гуляць за дубль «Славіі», дзе хутка стаў адным з асноўных ігракоў. У канцы 2016 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў на 10 месяцаў. У жніўні 2017 года перайшоў у брэсцкае «Дынама», падпісаўшы кантракт на 2,5 гады[2]. У брэсцкім клубе таксама стаў гуляць за дубль, а ў 2018 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды новым трэнерам Аляксеем Шпілеўскім. 16 ліпеня 2018 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме замест Арцёма Мілеўскага ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (1:3) у прысутнасці Дыега Марадоны.
У хуткім часе Шпілеўскі быў звольнены, і ў жніўні 2018 года Садоўскі перайшоў у «Энергетык-БДУ»[3]. Аднак, неўзабаве атрымаў траўму, з-за якой выбыў на працяглы час, у выніку пакінуў клуб, так і не згуляўшы за яго. У ліпені 2019 года, аднавіўшыся ад траўмы, падпісаў кантракт са «Смаргонню»[4].
У сакавіку 2020 года пасля прагляду стаў іграком брэсцкага «Руха»[5]. Часцей заставаўся на лаўцы запасных або выхадзіў на замену, часам з’яўляўся ў стартавым складзе каманды, таксама прыцягваўся да дубля. У лютым 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў каманду[6].
У ліпені 2021 года зноў далучыўся да «Смаргоні»[7], аднак ужо праз некалькі тыдняў пакінуў каманду, паспеўшы згуляць толькі за дубль.