Легітымны ўрад Аўтаномнай Рэспублікі Абхазія знаходзіцца ў выгнанні.
Гісторыя
З другой паловы XVI—XVII стагоддзяў узмацнілася залежнасць Абхазскага княства ад Асманскай імперыі, якая пабудавала шэраг крэпасцей, у тым ліку Сухум-Кале (будучы Сухумі).
З канца XVIII стагоддзя абхазскія князі шукалі выратавання ад асманскага прыгнёту, і знайшлі яго пад заступніцтвам Расіі. Просьба была здаволена: 17 (29) лютага1810 года выйшаў Маніфест Аляксандра I аб далучэнні Абхазскага княства да Расійскай Імперыі, якая фактычна не ўмешвалася ў мясцовы ўклад жыцця.
У 1931 годзе ССР Абхазія была ператворана ў Абхазскую АССР у складзе ГССР.
Пасля абвяшчэння незалежнасці Грузіі (у рамках адміністрацыйнага падзелу Грузіі) яна называецца Абхазскай Аўтаномнай Рэспублікай.
Пасля Грузіна-абхазкай вайны 1992—1993 гадоў фактычна кіруецца самаабвешчаным рэжымам Рэспублікі Абхазія. Прагрузінскі Кабінет Міністраў Абхазіі размясціўся ў Тбілісі, як урад у выгнанні.
У ліпені 2006 года Грузія ўвяла свае войскі і аднавіла сваю юрысдыкцыю над размешчанай на тэрыторыі Абхазіі Кадорскай цяснінай. У сувязі з чым гэтая мясцовасць была афіцыйна пераназвана грузінскімі ўладамі ў «Верхнюю Абхазію». Тут былі размешчаны ўрад і парламент Аўтаномнай Рэспублікі Абхазія[2][3].
Падчас ўзброенага канфлікту ў жніўні 2008 года сепаратысты правялі ваенную аперацыю па выцясненні грузінскіх сіл па-за межы Абхазіі, падчас якой усталявалі кантроль над Кадорскай цяснінай і тым самым здабылі поўны кантроль над усёй тэрыторыяй Абхазіі[4][5].
Адміністрацыйны падзел
Сталіцай Аўтаномнай Рэспублікі Абхазіі з’яўляецца Сухумі.
Адміністрацыйна Аўтаномная Рэспубліка Абхазія падзяляецца на 6 муніцыпалітэтаў з цэнтрамі у гарадах і пасёлках: Ачамчыра, Гагра, Гудаута, Галі, Гульрыпш, Сухумі.
Урад
З 1993 па 2006 гады і пачынаючы з 2008 года штаб-кватэра ўрада Аўтаномнай Рэспублікі Абхазія ў выгнанні размяшчаецца ў Тбілісі (з 2006 па 2008 гады размяшчалася на тэрыторыі Кадорскай цясніны ў Абхазіі, якая ў той час кантралявалася Грузіяй).