Аўстрыйская народная партыя (АНП) (ням.: Österreichische Volkspartei (ÖVP)), хрысціянска-дэмакратычная і кансерватыўная партыя ў Аўстрыі. Пераемнік Хрысціянска-сацыяльнай партыі канца 19 і пачатку 20 стагоддзя, яна падобная на Хрысціянска-дэмакратычную партыю Германіі па пытаннях ідэалогіі. Народная партыя была створана адразу ж пасля аднаўлення Федэратыўнай Рэспублікі Аўстрыі ў 1945 годзе, і з тых часоў разам з Сацыял-дэмакратычнай партыяй Аўстрыі (СДПА) з'яўляецца адной з двух найбуйнейшых аўстрыйскіх палітычных партый.
Дэмаграфія
Аўстрыйская народная партыя папулярныя ў асноўным сярод служачых, вялікага і малога бізнесу, уладальнікаў і фермераў. Увогуле, прыхільнікі Народнай партыі параўнальна адукаваныя і багатыя.
Класічная кансерватыўная партыя, выступае за захаванне традыцый і стабільнасць грамадскага парадку. Выступае за развіццё прыватнай ініцыятывы, якую лічыць асноўным рухавіком эканамічнага развіцця і росквіту. Прыхільнасць традыцыйным каталіцкім уяўленням аб маральнасці.
Эканамічны неолиберализм — скарачэнне грамадскага сектара, дэрэгуляванне эканомікі, скарачэнне сацыяльных праграм
Падтрымка еўрапейскай інтэграцыі.
Гісторыя
Народная партыя была створана 17 красавіка1945 года. 20 кастрычніка1945 года на першых пасляваенных выбарах у парламент партыя атрымала 49,5 працэнта сапраўдных галасоў і 85 мандатаў, атрымаўшы абсалютную большасць. З 1945 па 1965 года партыя фарміравала кааліцыйны ўрад разам з Сацыялістычнай партыяй Аўстрыі. Кіраўнікамі ўрада былі прадстаўнікі АНП (Леапольд Фігль, Юліус Рааб, Альфонс Горбач, Іозеф Клаус). Ва ўсеагульных выбараў 6 сакавіка1966 года Народная партыя атрымала 85 месцаў і, такім чынам, абсалютную большасць галасоў. Аднапартыйны ўрад узначаліў Іозеф Клаус.
На парламенцкіх выбарах 1 сакавіка1970 года сацыял-дэмакраты атрымалі большасць галасоў і месцаў. АНП перайшла на 17 гадоў у апазіцыю.
На выбарах у парламент 1999 года АНП атрымала трэцяе месца. Другое месца нечакана атрымала правая Партыя свабоды. Аднак сацыял-дэмакраты, якія выйгралі выбары не змаглі сфарміраваць урад. Канцлерам стаў Вольфганг Шусэль, які сфарміраваў кааліцыю з Партыяй свабоды. На выбарах 24 лістапада2002 года АНП атрымала 42,3 працэнтаў галасоў і стала самай моцнай партыяй. Пасля выбараў 2006 года АНП уваходзіць ва ўрадавую кааліцыю, якую ачольваюць сацыял-дэмакраты.