Карабель канструкцыйна адносіўся да тыпу браняпалубных крэйсераў, тактычна — да крэйсераў-знішчальнікаў гандлю; прызначаўся для выканання функцый крэйсера-разведчыка і барацьбы з гандлёвым суднаходствам праціўніка на невялікай адлегласці ад баз, а таксама для падтрымкі браняносцаў у эскадраным баі. Фактычна не мог вырашаць ніводную з гэтых задач з-за недастатковай (на 1900-я гады) для крэйсера дальнасці плавання, малой хуткасці, слабага ўзбраення і абароны, таму з 1908 года выконваў функцыі вучэбнага крэйсера.