Аўгуст Шэнаа (харв. August Šenoa; 14 лістапада 1838, Заграб — 13 снежня 1881, Заграб) — харвацкі празаік, паэт, літаратурны крытык і фельетаніст. Адзін з найвыбітнейшых аўтараў харвацкай літаратуры 19 стагоддзя.
Біяграфія
Аўгуст Шэнаа нарадзіўся ў Заграбе ў сям'і славацка-нямецкага паходжання. Яго бацькам быў немец Алоіс Шонаа, маці — Тэрэзія Рабач, славачка з Будапешта. У 1857—1865 гадах Шэнаа вучыўся на юрыста ў Празе. Таксама жыў у Вене і вярнуўся ў Заграб у 1866 годзе.
З 1874 па 1881 быў рэдактарам літаратурнага часопіса «Vijenac» («Вянок»).
У 1881 годзе Аўгусту Шэнаа было прысвоена званне ганаровага грамадзяніна горада Заграба.
Памёр з-за хваробы, якой заразіўся пасля заграбскага землетрасення 1880.
Зноскі
Літаратура
- Рябова Е., Роман А. Шеноа «Крестьянское восстание», «Литература славянских народов», 1958, в. 3; Barac А., A. Šenoa, Zagreb, 1926; Vucetic S., Vaznija literatura о Senoi, в кн.: Senoa A., Djela, sv. l, Zagreb, 1962; Jelcic D., A. Senoa njim sarnim, Beograd, 1966.
Спасылкі