Аэрапо́рт (аэра — паветра) — комплекс збудаванняў, прызначаны для прыёму, адпраўкі паветраных суднаў і абслугоўвання паветраных перавозак, што мае для гэтых мэт аэрадром, аэравакзал і іншыя наземныя збудаванні і неабходнае абсталяванне.
Адным з самых першых аэрапортаў свету стаў Кёнігсбергскі аэрапорт Дэвау, які адкрыўся ў 1919 годзе.
Існуюць гідрааэрапорты для прыёму гідрасамалётаў. Такія аэрапорты не маюць узлётна-пасадкавай паласы, яе ролю выконвае водная роўнядзь.
Міжнародны аэрапорт — аэрапорт, адкрыты для прыёму і адпраўкі паветраных суднаў, што выконваюць міжнародныя паветраныя перавозкі, у якім ажыццяўляецца памежны, мытны і іншыя тыпы кантролю[1].
Аэрадром складаецца з лётнага поля (узлётна-пасадкавая паласа (УПП), рулёжныя дарожкі (РД), перон, месцы стаянак і запраўкі, склады) і комплексу кіравання паветраным рухам (службы: арганізацыі паветранага руху, электрарадыётэхнічная і электрасвятлотэхнічная, метэаралагічная, штурманская і г.д.).
Складаецца з уласна аэравакзала, прызначанага для абслугоўвання пасажыраў. У аэравакзале базуецца большасць службаў, якія абслугоўваюць пасажыраў ад моманту уваходу на тэрыторыю аэрапорта да вылету і ад моманту падачы трапа да самалёта да пакідання аэрапорта:
прадстаўніцтвы авіякампаній;
служба арганізацыі пасажырскіх перавозак;
службы бяспекі;
багажная служба;
службы памежнага, іміграцыйнага і мытнага кантролю;
розныя арганізацыі і прадпрыемствы, што займаюцца адпачынкам, забаўкай пасажыраў і да т.п.: рэстараны і кафэ, пункты гандлю перыёдыкай і сувенірамі, крамы, і г.д.
Грузавы комплекс.
Прымае да адпраўкі, афармляе, апрацоўвае, загружае на борт паветраных суднаўгруз і пошту. Абсталёўваецца крытым ацепленым складам, сродкамі дастаўкі і механізаванай пагрузкі-разгрузкі, сродкамі апрацоўкі грузу «ў накід» і ў кантэйнерах.
Клас аэрапорта
Клас аэрапорта вызначаецца гадавым аб'ёмам пасажырскіх перавозак (пасажыраабменам), гэта значыць агульнай колькасцю ўсіх пасажыраў, якія прылятаюць і вылятаюць з яго, у тым ліку транзітных пасажыраў (з перасадкай з аднаго паветранага судна ў іншае).
Класіфікацыя аэрапортаў у залежнасці ад гадавога аб'ёму пасажырскіх перавозак:
Клас аэрапорта
Гадавы аб'ём пасажырскіх перавозак, тыс. чалавек
I
10000-7000
II
7000-4000
III
4000-2000
IV
2000—500
IV
500—100
Аэрапорты з гадавым аб'ёмам перавозак больш 10000 тыс.чал. належаць да пазакласных, а з гадавым аб'ёмам перавозак меней 100 тыс.чал. — да некласіфікаваных.