У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Далжонак.
Арэст Васілевіч Далжонак (нар. 7 мая 1935, в. Падомхі, Докшыцкі раён — 1 красавіка 2016) — беларускі дзеяч аматарскага мастацтва, харавы дырыжор. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1980)[1].
Біяграфія
Нарадзіўся 7 мая 1935 года ў вёсцы Падомхі Дзісенскага павета. Скончыў у 1963 годзе Маладзечанскае музычнае вучылішча. У 1963—2002 гадах кіраўнік народнага хору цэнтральнага Дома культуры ў вёсцы Казловічы Слуцкага раёна[1].
Памёр 1 красавіка 2016 года[2].
Творчасць
Для творчасці Далжонка характэрны беражлівыя адносіны да народнай песні, імкненне захаваць яе ў блізкім да аўтэнтычнага выглядзе. Аўтар песень «Беларусі юбілейнай», «Наш край случанскі»[1].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі