У 1898—1902 гг. вучыўся ў Оуэнс-каледжы, у 1905 годзе скончыў Трыніці-каледж Кембрыджскага ўніверсітэта. У 1906—1913 гг. старэйшы асістэнт у Грынвіцкай абсерваторыі. З 1913 г. прафесар Кембрыджскага ўніверсітэта і адначасова з 1914 г. дырэктар астранамічнай абсерваторыі ў ім. У 1938—1944 г. прэзідэнт Міжнароднага астранамічнага саюза.
Навуковая дзейнасць
А. Эдынгтану належаць працы па руху, будове і эвалюцыі зорак, агульнай тэорыі адноснасці, касмалогіі, квантавай тэорыі. Вывучыў прасторавае размеркаванне зорак, туманнасцяў і зорных скопішчаў. Распрацаваў мадэль зоркі — стандартная мадэль Эдынгтана. У 1924 годзе адкрыў залежнасць свяцільнасці зорак ад іх мас і ў 1926 г. паказаў, што яна не можа перавышаць пэўнага значэння (ліміт Эдынгтана). У 1919 г. Эдынгтан эксперыментальна пацвердзіў адхіленне святла ў гравітацыйным полі Сонца, прадказанае А. Эйнштэйнам.
У апошнія гады жыцця Эдынгтан працаваў над стварэннем тэорыі, аб'ядноўваючай квантавую фізіку і тэорыю адноснасці. Гэтыя працы не былі завершаны (сабраныя і ў 1946 годзе апублікаваны пад рэдакцыяй Э. Уітэкера ў кнізе «Фундаментальная тэорыя» (англ.: Fundamental Theory))[10].
Узнагароды і памяць
Каралеўскі медаль Лонданскага каралеўскага таварыства (1928)
Залаты медаль Каралеўскага астранамічнага таварыства (1924)
↑Эддингтон Артур СтэнлиАрхівавана 29 жніўня 2014. // Колочинский И. Г., Корсунь А. А., Родригес М. Г. Астрономы: Биографический справочник. — 2-е изд., перераб. и доп. — Киев: Наукова думка, 1986. — 512 с. (руск.)
↑Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 45—46. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
Літаратура
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 45—46. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
Эддингтон Артур СтэнлиАрхівавана 29 жніўня 2014. // Колочинский И. Г., Корсунь А. А., Родригес М. Г. Астрономы: Биографический справочник. — 2-е изд., перераб. и доп. — Киев: Наукова думка, 1986. — 512 с. (руск.)