«Аповесць пра Падолле» — помнік беларуска-літоўскага летапісання 1-й паловы XV ст.
Напісаны каля 1432—1435 гадоў імаверна ў Вільні ў асяроддзі пануючых колаў ВКЛ. Змешчаны ў беларуска-літоўскім летапісе 1446 годзе ў канцы «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх». У XVI ст. уключана ў склад «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага» і Хронікі Быхаўца.
Асноўны змест — гісторыя Падольскай зямлі 2-й паловы XIV — 1-й трэці XV ст., гісторыя яе далучэння да ВКЛ. Створана як палітычны дакумент каб абгрунтаваць гістарычнае права ВКЛ на Падолле і асудзіць палітыку польскіх феадалаў, якія пасля смерці Вітаўта захапілі яго заходнюю частку. Падзеі і факты, выкладзеныя ў творы, у асноўным, адпавядаюць гістарычнай праўдзе. Напісана на старабеларускай мове дзелавым стылем без дат, вылучаецца публіцыстычнасцю стылю, свецкім характарам зместу.
Літаратура