У 2002—2012 гадах быў футбольным арбітрам, абслугоўваў матчы Вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі.
З 2012 года працаваў у жаночай камандзе «Зорка-БДУ». У 2016 годзе ўзначаліў клуб «Ашмяны-БДУФК», заставаўся яго галоўным трэнерам да 2020 года, калі ён спыніў існаванне. У верасні 2021 года стаў галоўным трэнерам жаночай каманды «Віцебска»[4], працаваў на гэтай пасадзе да чэрвеня 2022 года[5].
У ліпені 2022 года стаў памочнікам Юрыя Пунтуса ў рагачоўскім «Макслайне»[6]. У студзені 2023 года ўслед за Пунтусам перабраўся ў наваполацкі «Нафтан»[7], а ў маі 2023 года разам з ім вярнуўся ў «Макслайн», які на гэты час пераехаў у Віцебск[8].
У лістападзе 2023 года пакінуў «Макслайн»[9] і ў снежні быў прадстаўлены ў якасці галоўнага трэнера «Слоніма-2017»[10]. Пакінуў клуб у чэрвені 2024 года[11]. У ліпені 2024 года года ўвайшоў у трэнерскі штаб «Оршы»[12], але хутка па сямейных абставінах пакінуў клуб[13].