У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем
Гансалвіс.
Антоніу Ганса́лвіс Ды́яс (парт.: Antônio Gonçalves Dias; 1823—1864) — бразільскі паэт і драматург.
Творчасць
Прадстаўнік рамантычнай паэзіі, адзін з першых індыяністаў. У яго творчасці класічныя формы спалучаны з нацыянальнай тэматыкай. Звяртаўся да гісторыі, быту і фальклору індзейцаў: зборнікі «Першыя песні» (1846), «Другія песні» (1848), «Апошнія песні» (1851), паэма «І Жука—Пірама» (1851) і інш. Пафас яго паэзіі — захапленне прыгажосцю роднай краіны, высакародствам яе спрадвечных жыхароў (індзейцаў), суровай чысцінёй іх звычаяў. Яго патрыятычная, прыродаапісальная і інтымная лірыка часам прасякнута трагічным светаадчуваннем (вершы «Песня выгнання», «Калі паміраюць ад кахання…» і інш.). У зборніку «Сексціны брата Антона» (1848), п’есах «Паткуць», «Беатрычэ Чэнчы» (абедзве 1843), «Донна Леанор ды Мендоса» (1847) адлюстраваў побыт сярэдневяковай Еўропы. Вядомы як гісторык, этнограф і мовазнавец.
Зноскі
Літаратура
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|