Антоніа Касана (італ.: Antonio Cassano; нар. 12 ліпеня1982, Бары, Італія) — італьянскі футбаліст, нападнік нацыянальнай зборнай Італіі (2003—2014). Выхаванец футбольнай школы «Бары». Касана называюць іграком, які майстэрскі валодае мячом, а таксама мае добры футбольны зрок[5].
У 2001 годзе нападнік перайшоў у «Рому», якая была но той момант чэмпіёнам Італіі. Сума трансферу склала 28 млн еўра[6]. Свой першы гол за новую каманду ў чэмпіянаце краіны Касана забіў у 18 туры ў браму клуба «Верона». Нягледзячы на добрую гульню і высокую рэзультатыўнасць, Касана ніяк не мог рэалізаваць свой талент цалкам. У гэтым яму перашкаджаў яго свавольны характар. Ігрок праславіўся сталымі скандаламі з трэнерамі і кіраўніцтвам клуба[6].
«Рэал»
У 2006 годзе пасля працяглых спрэчак аб падпісанні новага кантракту, Касана быў прададзены ў «Рэал», дзе Касана ўступіў у адкрыты канфлікт з Фабіа Капела, з якім у яго склаліся дрэнныя адносіны яшчэ з часоў іх сумеснага знаходжання ў «Роме»[6]. Капела сцвярджаў, што ігрок мае праблемы з лішняй вагой і знаходзіцца ў дрэннай фізічнай форме.
«Сампдорыя»
У 2007 годзе Касана аддалі ў арэнду «Сампдорыі». На радзіме футбаліст атрымаў дадатковую матывацыю. яго гульня стала паходзіць на гульню пяцігадовай даўнасці. Касана не канфліктаваў з кіраўніцтвам клуба, спраўна забіваў і стаў улюбёнцам генуэзскіх заўзятараў. У 2008 годзе «Сампдорыя» выкупіла правы на футбаліста.
У пачатку сезону 2010/11 чэмпіянату Італіі, паміж Касана і прэзідэнтам «Сампдорыі» Рыкарда Гаронэ адбыўся канфлікт у сувязі з тым, што форвард адмовіўся наведаць дабрачынны абед, які зладзіў кіраўнік каманды[6]. Пасля гэтага Касана быў адхілены ад трэніровак і перастаў траплаць у заяўку на матчы.
29 кастрычніка2011 года Антоніа адчуў сябе дрэнна, знаходзячыся на борце самалёта, якім вяртаўся пасля матчу «Мілана» з «Ромай», у прыватнасці ў яго рэзка паўсталі праблемы са зрокам, прамовай і рухам[10]. Па прыбыцці ў аэрапорт футбаліст быў перапраўлены ў шпіталь[11], дзе ў яго выявіліся праблемы з сэрцам. 4 лістапада Антоніа быў паспяхова праапераваны ў Мілане прафесарам Марыа Кармінаці[12]. Тэрмін аднаўлення футбаліста быў пастаўлены ў 6 месяцаў. У красавіку лекары дазволілі Касана вярнуцца ў футбол[13]. 7 красавіка Антоніа выйшаў на замену на 83 хвіліне матчу супраць «Фіярэнціны».
«Інтэр»
21 жніўня2012 года, было пацверджана, што «Мілан» і «Інтэр» дасягнулі пагаднення па абмене Джампаала Пацыні і Касана, з кампенсацыйнай сумай каля 7 млн еўра на карысць нерадзуры[14]. У той жа дзень Касана прайшоў «Інтэр» медыцынскі агляд[15].
«Парма»
3 ліпеня2013 года Касана падпісаў пагадненне з «Пармай» тэрмінам на тры гады, дзе ўзяў сабе 99 нумар. На афіцыйнай прэс-канферэнцыі, прысвечанай прэзентацыі Антоніа ў якасці новага іграка «Пармы», нападнік прызнаўся, што пакінуў міланскі клуб з-за новага галоўнага трэнера каманды Вальтэра Мацары, пад кіраўніцтвам якога ён трэніраваўся яшчэ ў «Сампдорыі». 26 студзеня2015 года Касана скасаваў свой кантракт з клубам, што дазволіла яму стаць вольным агентам.
Вяртанне ў «Сампдорыю»
Касана заставаўся без працы каля паловы года. У ліпені 2015 года з’явілася інфармацыі аб цікавасці да нападніка з боку «Сампдорыі». 9 жніўня афіцыйна вярнуўся ў генуэзскі клуб, падпісаўшы двухгадовы кантракт[16].
У сезоне 2016/17 прэзідэнт клуба Масіма Ферэра заявіў, што Касана не ўваходзіць у яго планы, і той быў выключаны з першай каманды. Антоніа адмовіўся ад прапаноў шэрагу клубаў і трэніраваўся разам з юнацкімі камандамі «Сампдорыі». У студзені 2017 года канракт клуба з нападнікам па ўзаемнай згодзе быў разарваны[17].
«Элас Верона»
У ліпені 2017 года Касана, які паўгады знаходзіўся без клуба, падпісаў кантракт з «Элас Веронай»[18]. Праз тыдзень ён сабраў прэс-канферэнцыі, на якой абвясціў аб завяршэнні кар’еры, але пазней у той жа дзень заявіў, што перадумаў. Праз некаторы час усё ж канчаткова вырашыў завяршыць кар’еру[19].