Антоніа Канова (італ.: Antonio Canova; 1 лістапада1757, Пасаньё — 13 кастрычніка1822, Венецыя) — італьянскі скульптар, найбольш значны прадстаўнік класіцызму ў еўрапейскай скульптуры, узор для пераймання акадэмістаў XIX стагоддзя (накшталт Торвальдса). Самыя буйныя зборы яго твораў знаходзяцца ў парыжскім Луўры і ў пецярбургскім Эрмітажы.
Творчасць
Пры жыцці Канова меў рэпутацыю самага значнага са скульптараў найноўшага часу. У развіцці класіцыстычнай скульптуры ён адыграў такую ж ключавую ролю, што і Давід — у развіцці класіцыстычнага жывапісу. Сучаснікі не шкадавалі моцных эпітэтаў для апісання свайго пакланення перад талентам Кановы, які, як тады здавалася, вытрымліваў параўнанне з лепшымі разьбярамі антычнасці. Яго надмагіллі эфектныя, партрэты — ідэалізаваны. Тым не менш ні «ўрачысты спакой кампазіцыі», ні «выразнасць і вытанчанасць прапорцый» не ўсцераглі Канову ад абвінавачванняў у «халоднай адцягненасці вобразаў, сентыментальнай саладжавасці і салоннай прыгажосці, змярцвеласці гладкай, адпаліраванай паверхні мармуру», якія высоўвалі супраць яго шматлікія пазнейшыя гісторыкі мастацтва і, у прыватнасці, аўтары Вялікай савецкай энцыклапедыі.