У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Ясінскі.
Антон Мікітавіч Ясі́нскі (16 (4) кастрычніка 1864, с. Мяжырыч, цяпер Канеўскі раён, Чаркаская вобласць, Украіна — 13 лістапада 1933) — расійскі і беларускі гісторык.
Біяграфія
Скончыў Кіеўскі ўніверсітэт (1888). У 1896—1911 прафесар Дэрпцкага (Тартускага) ўніверсітэта. У 1911—1919 гадах дырэктар Педагагічнага інстытута імя П. Шалапуціна (руск.) (бел. ў Маскве, адначасова прыват-дацэнт, прафесар Маскоўскага ўніверсітэта, у 1920-22 прафесар Маскоўскага археалагічнага інстытута. У 1922—1928 гадах прафесар БДУ па кафедры гісторыі сярэдніх вякоў. У 1927-29 загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі Інбелкульта, у 1929—1933 гадах у Інстытуце гісторыі Беларускай АН.
Навуковыя працы па сярэдневекавой гісторыі Чэхіі, гісторыі землеўладання на Беларусі ў XV стагоддзі і інш.
Доктар усеагульнай гісторыі (1901). Член Чэшскай АН (1907), акадэмік Беларускай АН (1928).
Зноскі
Літаратура
Спасылкі