Ансар аль-Шарыя(араб. أنصار الشريعة بليبيا) — лівійская iсламiская тэрарыстычная арганізацыя, створаная ў 2011 годзе, падчас лівійскай грамадзянскай вайны[5]. Да студзеня 2015 года ёй кiраваў «амір» Мухамад аль-Захаві. Групоўкай быў учынены напад на амерыканскіх дыпламатаў у Бенгазі ў 2012 годзе[5]. Пасля гэтага яна пазначана як тэрарыстычная арганізацыя ААН[6], Турцыяй, ААЭ, Вялікабрытаніяй[7] і ЗША[5]. 27 мая 2017 года групоўка абвясціла аб самароспуску на фоне каласальных страт сярод камандавання і радавога складу.
Зноскі