Андрэй Есіфавіч Халецкі (Андрэй Іосіфавіч; ? — да 6 лютага 1595) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Паходзіў са шляхецкага роду Халецкіх герба «Халецкі». Сын Есіфа Міхайлавіча і Даброхны з Галоўчынскіх.
Рэчыцкі пісар земскі ў 1569 годзе, суддзя земскі з 1579 года, маршалак з 1589 года. Пасол на сойм 1569 года, падпісаў акт Люблінскай уніі 1569 года, пасол у Вялікае Княства Маскоўскае з паведамленнем пра заключэнне уніі. Удзельнічаў у Інфлянцкай вайне 1558—1582 гадоў, у тым ліку ў баях пад Полацкам, Вялікімі Лукамі, Псковам.