↑Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Андрэй Уладзіміравіч Скабелка (нар. 20 студзеня1971 года, Мінск, БССР) — беларускі хакеіст, правы крайні нападнік. Зараз галоўны трэнер хакейнага клуба «Барыс». Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2002).
Выступаў за ЦСКА (Масква), СКА (Хабараўск), «Дынама» (Мінск), «Цівалі» (Мінск), «Тарпеда» (Яраслаўль), «Ак Барс» (Казань), «Лада» (Тальяці), «Салават Юлаеў (Уфа)», «Юнацтва » (Мінск) і "Сібір" (Новасібірск).
У складзе нацыянальнай зборнай Беларусі правёў 133 матчы (49 галоў, 65 перадач), удзельнік зімовых Алімпійскіх гульняў 1998 і 2002, удзельнік кваліфікацыйных турніраў зімовых Алімпійскіх гульняў 1998 і 2002; удзельнік чэмпіянатаў Свету 1994 (група C), 1995 (група C), 1996 (група B), 1997 (група B), 1998 (група C), 1999, 2000, 2001, 2002 (дывізіён I), 2004 (дывізіён I), 2005 і 2006.