Пачаў займацца футболам у Ноўгарадзе, а ў пачатку 2009 года трапіў у дубль маскоўскага «Спартака». Не замацаваўся ў маскоўскім клубе і перайшоў у «Цюмень», дзе стаў трывалым іграком асновы. У жніўні 2012 года перайшоў у мазырскую «Славію», але па заканчэнні сезона пакінуў клуб.
У жніўні 2013 года стаў іграком санкт-пецярбургскага «Дынама»[2], а ў лютым 2014 года перайшоў у разанскую «Зорку»[3]. У 2014—2016 гадах гуляў за пензенскі «Зеніт», пазней выступаў за ўладзімірскае «Тарпеда». У жніўні 2017 года стаў іграком крымскага клуба «Кызылташ»[4], дзе гуляў да сакавіка 2022 года.
Крыніцы
↑Andrey Mamatyuk // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.