З 1992 па 1993 гг. вучыўся на гісторыка-геаграфічным факультэце Універсітэта Штэфана Вялікага ў Сучаве (Румынія). У 1997 г. скончыў юрыдычны факультэт Яскага ўніверсітэта[2]. З 1997 па 2000 гг. працаваў пракурорам, а з 15 лістапада2002 г. мае ліцэнзію адваката[3].
У пачатку 2015 г. разам з іншымі грамадскімі дзеячамі заснаваў Платформу «Годнасць і праўда»[4]. Прымаў актыўны ўдзел у пратэстах 2015—2016 гг. У снежні 2015 г. разам з часткай членаў Платформы «Годнасць і праўда» далучыўся да Партыі «Народная сіла» (PFP)[5], а на пазачарговым з’ездзе Партыі «Народная сіла» 13 снежня партыя была перайменавана ў Партыю «Платформа „Годнасць і праўда“», а Андрэй Нэстасе быў абраны старшынёй партыі[6].
У другім туры датэрміновых выбараў главы Кішынёва набраў 52,57 % галасоў выбаршчыкаў, апярэдзіўшы прадстаўніка прапрэзідэнцкай Партыі сацыялістаўІвана Чэбана (47,43 %). Вынікі выбараў былі скасаваныя з-за парушэнняў.