Андрэй Васілевіч Мірскі (24 лютага 1957, Мінск — 22 лютага 2012) — беларускі мастак-жывапісец, вучань Віталя Цвіркі. Працаваў у жанрах пейзажу і нацюрморта.
Біяграфія
У 1982 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут на аддзяленне дызайну, праз год пераведзены на аддзяленне станковага жывапісу. Выкладчыкамі былі: прафесар Віктар Грамыка, прафесар Пётр Крохалёў, народны мастак, прафесар Май Данцыг. Вялікі ўплыў на развіццё мастака аказаў Народны мастак Беларусі Віталь Цвірка — шмат часу правялі разам, працуючы ў майстэрні і выязджалі на пленэры. Лепшы беларускі мастак свайго часу, які працаваў у жанрах пейзажу і нацюрморту.
У 1997 годзе прыняты ў Беларускі саюз мастакоў.
У 1985—2012 гадах працуе ў Мінску, актыўна ўдзельнічае ў розных выставах, у тым ліку праходзяць персанальныя выставы ў ЗША, Польшчы, Германіі і іншых краінах.
Большасць твораў А. Мірскага знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, ЗША, Францыі, Кітая, Германіі, Польшчы, Латвіі, Вялікабрытаніі і Арабскіх Эміратаў.
Творы знаходзяцца ў зборах
Галерэя
Спасылкі