У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Бурсаў.
Андрэй Васілевіч Бурсаў |
Асабістыя звесткі |
Дата нараджэння |
21 жніўня 1976(1976-08-21) (48 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства |
|
Альма-матар |
|
Прафесійная дзейнасць |
Род дзейнасці |
паэт, мастак, перакладчык, фатограф |
Гады творчасці |
з 1995 |
Мова твораў |
беларуская |
Прэміі |
|
Андрэй Васілевіч Бурсаў (нар. 21 жніўня 1976, Мінск, Беларусь) — беларускі паэт, мастак[1], фатограф і перакладчык.
Біяграфія
У 1986—1990 гадах вучыўся ў Мінскай дзіцячай мастацкай школе (два гады ў МДМШ № 2, потым два гады ў МДМШ № 3). У 1994—1999 гадах на перакладчыцкім факультэце Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.
У 1997—1999 гадах друкаваўся ў газеце «Наша Ніва», часопісах «Першацвет» і «ARCHE».
Брытанскі філолаг-славіст Арнольд Мак-Мілін называў Арцёма Кавалеўскага і Андрэя Бурсава як два прыклады постмадэрнай беларускай паэзіі, даследчык адзначаў: «Бурсаў — паэт не просты і не лёгкі, асабліва праз яго вакабуляр, які злучае ў сабе розныя слоўцы: архаізмы і дыялектызмы, жаргон і слэнг, а таксама вульгарызмы. Да таго ж і правапіс аўтара падаецца даволі мудрагелістым, калі не сказаць эксцэнтрычным. Нават у тым, як самі вершы выглядаюць на паперы, адчуваецца яскравы індывідуальны стыль».
У 2015 годзе Андрэя Бурсава не прынялі ў Саюз беларускіх пісьменнікаў[4][5]. Паводле літаратуразнаўца Віктара Жыбуля:
«А ўвогуле, у нас моўных эксперыментатараў не вельмі любяць. Скажам, цікавага паэта Андрэя Бурсава не прынялі ў Саюз беларускіх пісьменнікаў галоўным чынам таму, што ён напаўняе свае вершы рэдкімі дыялектызмамі і аўтарскімі неалагізмамі і, мала таго, абедзве свае кнігі выдаў у аўтарскай арфаграфіі. Дый ягонага славутага папярэдніка Янку Юхнаўца прызнавалі далёка не ўсе».
Аўтар двух зборнікаў паэзіі, прозы і перакладаў «Дзівін»[7][8] (2002) і «Празнеб’е»[9][10] (2009). Бурсаў называе свае вершы «граняслоўямі», у слоўніку старабеларускай мовы «Сіноніма славенароская» XVII ст. слова даецца як сінонім да «верш»[11][12].
Перакладае мастацкую і навукова-даследчыцкую літаратуру з і на беларускую і англійскую мовы.
Узнагароды
Выставы
- 10.05.2002 — Прэзентацыя-1 кнігі «Дзівін» (вершы, фатаграфіі, хэпенінг). Галерэя ЕГУ (Мінск)[13],
- 26.06.2002 — Фота-варажба (прэзентацыя-2 кнігі «Дзівін» (вершы, фатаграфіі, хэпенінг)). Галерэя ЕГУ (Мінск)[14],
- 2007 — Персанальная выстава «Першаклад» (жывапіс, вершы, пазлы). Галерэя «Падземка» (Мінск)[15],
- 2009 — Персанальная выстава «Златадзён» (жывапіс, вершы). Музей гісторыі беларускай літаратуры (Мінск)[16].
Крыніцы
- ↑ Будзьма беларусамі! » Карціна дня: “Барацьбіт” Андрэя Бурсава (нявызн.). budzma.org. Праверана 4 верасня 2023.
- ↑ Учора адбылося пасяджэньне Прыёмнай камісіі Саюзу беларускіх пісьменьнікаў | ВКонтакте (нявызн.). БУМ-БАМ-ЛІТ. Праверана 5 верасня 2023.
- ↑ Андрэй Бурсаў. БАЗЫЛІШАК | ВКонтакте (нявызн.). БУМ-БАМ-ЛІТ. Праверана 5 верасня 2023.
- ↑ Дзівін / Dzivin (2002) | Facebook (нявызн.). www.facebook.com. Праверана 4 верасня 2023.
- ↑ Бурсаў, А.. Дзівін: Граняслоўі, 1995-2002 / Андрэй Бурсаў. - Мн. : СПб. : ООО "Нев. простор", 2002. - 151 с. (бел.). e-catalog.nlb.by (31 снежня 2002). Праверана 5 верасня 2023.
- ↑ Празнеб’е / Praźniebïe (2009) | Facebook (нявызн.). www.facebook.com. Праверана 4 верасня 2023.
- ↑ Бурсаў, А.. Празнеб'е: (граняслоўі, 1997―2009): [зборнік / Андрэï Бурсаў. - Менск [Мінск] : Вялікае Князтва, 2009. - 98, [1] с.] (бел.). e-catalog.nlb.by (31 снежня 2009). Праверана 5 верасня 2023.
- ↑ Скан фрагмента "Сінонімы славенароскай" | Facebook (нявызн.). www.facebook.com. Праверана 4 верасня 2023.
- ↑ Частина 1. Букви А-З. Синоніма славеноросская. (нявызн.). izbornyk.org.ua. Праверана 4 верасня 2023.
- ↑ Прєзєнтацыя-1 кнігі «Дзівін» (вершы, здымкі, хэпенінг). Галерэя EГУ (Мінск) | Facebook (нявызн.). www.facebook.com. Праверана 4 верасня 2023.
- ↑ Прєзєнтацыя-2 кнігі «Дзівін» (вершы, здымкі, хэпенінг). Галерэя EГУ (Мінск) | Facebook (нявызн.). www.facebook.com. Праверана 4 верасня 2023.
- ↑ Выстава Андрэя Бурсава «Першаклад» | Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (бел.). www.nastaunik.info. Праверана 4 верасня 2023.
- ↑ Будзьма беларусамі! » Адкрыццё выставы Андрэя Бурсава “Златадзён” (нявызн.). budzma.org. Праверана 4 верасня 2023.
Літаратура
Спасылкі