Выхаванец данецкага «Шахцёра», выступаў на Украіне за клубы ніжэйшых ліг, таксама гуляў у Латвіі і Узбекістане. У 2012 годзе быў арандаваны славацкім «Татранам», пасля добрай гульні за клуб перайшоў туды на сталай аснове. Пасля выступаў у Славакіі яшчэ паўтары гады.
У сакавіку 2014 года перайшоў у «Слуцк»[2]. У складе слуцкага клуба хутка стаў іграком асновы, звычайна гуляў на пазіцыі правага паўабаронцы, але часам быў атакуючым паўабаронцам ці нават нападнікам.
У жніўні 2014 года стаў іграком барысаўскага БАТЭ[3]. Спачатку нярэдка з’яўляўся ў аснове барысаўчан (звычайна як правы паўабаронца), але потым апынуўся на лаўцы запасных. У студзені 2015 года па заканчэнні кантракта пакінуў БАТЭ[4] і перайшоў у клуб расійскай ФНЛ «Сокал» з Саратава[5].
У другой палове 2015 года выступаў у малдаўскім клубе «Зара». У студзені 2016 года знаходзіўся на праглядзе ў мінскім «Дынама», але не падышоў беларускаму клубу[6] і вярнуўся ў «Зару». У чэрвені 2016 года перайшоў у казахстанскі клуб «Тараз». У першай палове 2017 года заставаўся без каманды, а ў ліпені далучыўся да грэчаскага клуба «Нікі Волас». У студзені 2018 года вярнуўся ва Украіну, стаўшы іграком «Валыні».
У студзені 2019 года папоўніў склад ерэванскага «Арарата»[7], пакінуў яго ў чэрвені таго ж года. У ліпені 2019 года праходзіў прагляд у «Віцебску»[8], аднак у выніку ў жніўні 2019 года папоўніў склад літоўскай «Палангі», якой не здолеў дапамагчы застацца ў A Лізе.
У сакавіку 2020 года далучыўся да малдаўскай «Сперанцы». У жніўні 2021 перабраўся ў клуб «Крафт» з трэцяга дывізіёна Фінляндыі, дзе гуляў да канца сезона 2021. Летам 2022 года перайшоў у італьянскі аматарскі клуб «Тэрачына», а ў пачатку 2023 года перабраўся ў «Сан-Луку». У верасні 2023 года далучыўся да «Рыеці».