У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Шпунт.
Андрэй Аркадзевіч Шпунт (нар. 1969, Мінск) — беларускі гісторык, архівіст. Кандыдат гістарычных навук (2008). Сын вядомага беларускага рэстаўратара Аркадзя Шпунта.
Біяграфія
Скончыў у 1997 годзе БДУ. У 1989—1994 гадах супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. У 1996—1998 гадах супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (генеалагічныя даследаванні), у 1998—2000 гадах — вядучы спецыяліст Дзяржкамархіва (геральдыка і генеалогія)[1].
У 2008 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Перыядызацыя і класіфікацыя гарадской геральдыкі Беларусі». Навуковы супрацоўнік Навукова-даследчага інстытута Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Навуковая дзейнасць
Аўтар шэрагу навуковых і папулярных публікацый[1] па айчыннай ваеннай гісторыі і геральдыцы.
Аўтар зацверджаных праектаў гербаў Маладзечна, Мар’інай Горкі, Заслаўя, Крупак, Акцябрскага (Рудабелка), Белаазёрска, Івянца[1] і інш.
Зноскі
Спасылкі