У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Уласаў.
Андрэй Андрэевіч Уласаў (14 верасня 1901, сяло Ламакіна Ніжагародская губерня — 1 жніўня 1946, Масква) — савецкі генерал-лейтэнант (з 1942; пазбаўлены звання пасля прысуду).
Біяграфія
20 красавіка 1942 года быў прызначаны камандуючым 2-га ўдарнага войска, застаючыся па сумяшчальніцтве намеснікам камандуючага Волхаўскага фронту. Падчас вайны трапіў у палон, пайшоў на супрацоўніцтва з нацыстамі, стаў кіраўніком ваеннай арганізацыі калабарацыяністаў з савецкіх ваеннапалонных — Рускай вызваленчай арміі (РВА).
У 1944 годзе ўзначаліў Камітэт вызвалення народаў Расіі. У 1945 годзе быў захоплены ў палон і пакараны смерцю разам з іншымі членамі камітэта.
Зноскі
Спасылкі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|