Пачынаў займацца футболам у мінскім МТЗ-РІПА, у юнацкім узросце апынуўся ў складзе барысаўскага БАТЭ. У 2018 годзе пачаў выступаць за дубль клуба, дзе неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе, а 11 ліпеня 2018 года дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ ў матчы Кубка Беларусі супраць «Энергетыка-БДУ» (2:1, у дадатковы час), выйшаўшы на замену ў другім тайме.
У лютым 2020 года разам з іншымі маладымі ігракамі БАТЭ быў арандаваны дзяржынскім «Арсеналам»[3]. У складзе дзяржынскай каманды звычайна зрэдку выхадзіў на замену, і ў жніўні пакінуў клуб[4]. У верасні 2020 года быў пераведзены ў «Смалявічы»[5], дзе 18 верасня 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць брэсцкага «Руха» (0:6), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У далейшым замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У снежні 2020 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Смалявічы»[6].
У лютым 2021 года на правах арэнды далучыўся да «Слуцка»[7]. У слуцкай камандзе стаў іграком асновы, гуляў пераважна ў стартавым складзе. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Слуцк»[8].
У студзені 2022 года перайшоў у «Гомель»[9]. У студзені 2024 года пакінуў гомельскі клуб па заканчэнні кантракта[10] і падпісаў двухгадовае пагадненне з БАТЭ[11]. У красавіку 2024 года атрымаў траўму, пасля аднаўлення ў ліпені 2024 года быў аддадзены ў арэнду «Гомелю»[12].
Міжнародная кар’ера
8 кастрычніка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2023 супраць Грэцыі (0:2) і быў заменены ў другім тайме.