У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Шыбнёў.
Анатоль Даміянавіч (Дзям’янавіч) Шыбнёў (11 (24) снежня 1907, Пецярбург — 19 сакавіка 1990, Мінск) — беларускі савецкі мастак-жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1963). Сын мастака Даміяна Шыбнёва, бацька мастака Яўгена Шыбнёва[1].
Біяграфія
З 1929 па 1934 г. вучыўся ў Адэскім мастацкім інстытуце.
У 1940 годзе скончыў Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна ў Ленінградзе. Настаўнікамі яго былі Ісак Бродскі, Уладзімір Сяроў, Васіль Мяшкоў[ru], Аляксандр Любімаў[ru]. Па заканчэнні быў накіраваны на працу ў Брэст.
У 1941 годзе знаходзіўся ў нямецкім палоне.
З 1944 года стала жыў і працаваў у Мінску.
У 1945 годзе ўступіў у Саюз мастакоў БССР.
Удзельнік мастацкіх выставак з 1936 года.
Творчасць
Працаваў пераважна ў галіне станковага жывапісу ў жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа.
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондзе Беларускага саюза мастакоў.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі