Амарція Сен (бенг.: অমর্ত্য সেন, Ômorto Shen, англ.: Amartya Sen; нар. 3 лістапада1933(1933-11-03)[1], Сантынікетан[d], Брытанская Індыя) — індыйскі эканаміст, які ўнёс значны ўклад у фармулёўку канцэптуальнай структуры штогадовых справаздач ААН аб развіцці чалавецтва і індэкса развіцця чалавечага патэнцыялу.
Вучыўся ў Прэзідэнcі-каледжы Калькуцкага ўніверсітэта і Кембрыджскім універсітэце (тут жа атрымаў ступень доктара).
Выкладаў у Калькуцкім універсітэце (1956—1958), Кембрыджскім універсітэце (1957—1963, з 1998), Дэлійскім ўніверсітэце (1963—1971), у Оксфардзе (1977—1988) і Гарвардзе (1987—1998).
У 1998—2004 гадах узначальваў Трыніці-каледж у Кембрыджы.
Прэзідэнт Міжнароднай эканамічнай асацыяцыі (1986—1989). Прэзідэнт Эканаметрычнага таварыства (1984). Прэзідэнт Амерыканскай эканамічнай асацыяцыі ў 1994 годзе.
У 1998 годзе яму была прысуджана Нобелеўская прэмія па эканоміцы «За ўклад у эканамічную тэорыю дабрабыту». Сен таксама стаў лаўрэатам прэмій Ф. Сейдмана (1979). (1986) і В. Лявонцьева (2000)
Дачка Амарція Сена ад першага шлюбу — Антара Дэў Сен — з’яўляецца вядомым індыйскім журналістам. Жонка эканаміста (з 1991 года, трэці шлюб Сена) — Эма Ротшыльд — таксама вядомы эканаміст.
Навуковыя працы
«Беднасць і голад» (Poverty and Famines, 1981);
«Вяртанне да праблемы няроўнасці» (Inequality Reexamined, 1992);
«Развіццё як свабода» (Development as Freedom, 1999).